Пра гаўнавоз. Ці вясковыя нарысы.

Jul 26, 2024 20:20


Адпампаваць каналізацыю каштуе даволі шмат, як выклікаць асінізатар са Стоўпцаў. Спачатку кошт быў 120 рублёў, потым 130 рублёў. Потым мэханізатар (я яго не магу назваць кіроўцам) загруз у студзеньскім сьнезе і захацеў ужо 160 рублёў.

Вясковае тутэйшае людзтва з мяне сьмяецца, як з лоха, маўляў, купі-сабе-помпу-ды-адпампуй-у-кусты. Яны ня ведаюць, што пакараньне можа быць пад 10 базавых, як гэта хто з мясцовых уладаў убачыць гэнае «безабразіе».

Таму я знайшоў больш танны спосаб: у бліжэйшым «гарадзкім пасёлку» ёсьць ОКС, а пры ім ёсьць пан Сяргей, у якога, у сваю чаргу, ёсьць карпарацыйны асінізатар, які ў народзе клічуць «гаўнавоз». Кошт нашмат таньнейшы, як у Стоўпцах.

Тут мне трэба зрабіць невялічкую рэмарку: карпарацыйны асінізатар прызначаны для невялікіх вясковых каналізацыяў і да нашай каналізацыі не зусім прызначаны. Ды каго гэта цікавіць? Галоўнае на вёсцы абы грошы плацілі.

Таму, калі ў першы раз зьмест каналізацыі не зьмясьціўся ў карпарацыйны гаўнавоз, Сяргей, пачухаўшы патыліцу, сказаў:

- Гаўно вапрос. Я зараз.

Ён, бы на «опелі» і з амаль паліцэскім разваротам, рушыў да першага ярка-канавы, дзе проста ТУПА ўсё зьліў. А я падумаў, што, як што здарыцца, штраф будзе Сяржук плаціць.

Гэтым і карыстаемся амаль што паўгады. Але пад зіму помпу з сэкатарам я ўсё-жа набуду.

Гаўнавоз, Вясковыя норысы, Вёска

Previous post Next post
Up