Па-над ім шапочаць дрэвы. Ды ветрык дзьме на ягонае зранцьвелае цела. Але калі прыслухацца, то магутнасьць старых вякоў у ім жыве ды не зьбіраецца аніяк сканаць. Мо й добра аж яго перанесьлі тут!
А прыйдзе час ды ягоныя бакі наноў змасьцяць мёдам ды алеем. А маладзёны адзячацьмуць цукеркі ды пакрыюць рушнікамі, а галоўнае даравацьмуць шчырую ўвагу. А пакуль што, сьпі стары Дзед.