Днямі вяртаўся са свайго катэджу. Адлегласьць паміж Менскам і новай хатай у вялікіх але вельмі любімых ебянёх - 93 км. Шлях ідзе таксама праз такія ўмеркаваныя ебеня. Есьці ў Беларусі вонку вялікіх гарадоў такі-жа квэст, як есьці ў Харватыі.
На шляху Івянец. Ёсьць адна лякацыя, дзе мы рызыкнулі папіць толькі каву. Кажуць, што ёсьць яшчэ, але пакінулі гэта на «потым».
Дык вось. На гарадзенскай шашы ў бок Менску ёсьць некалькі помпаў, сярод якіх «Роснеўць» з прыбіральняй, дзе трэба дзяжурыць, бо замку няма. «Белнафтахім» з хотдогамі таксама ёсьць, але як хочацца ўжо не тое, што есьці, але жэрці, шукаеш што бліжэй. Гэтым бліжэй была рэстарацыя «У Пунтуса» акурат на шляху.
Ну што казаць. Насалоджуймася!
Вас вітае вось такая шыльда. На ісконном йазыке напісаная!
Я быў калісьці ва Ўдмуртыі. Так, там на вёсцы таксама ўсё па-расейску, але заўсёды ёсьць дубляж на ўдмурцкую мову. У РБ адбываецца нешта сапраўды цікавае - мовай грэбуе большасьць вось такіх бінесоўцаў. Ідуць у плыні ўраду. І аўтаматычна становяцца здраднікамі!
Але ідзем далей! Колькасьць машынаў прад рэстарацыяй нам кажа, што маўляў, мясцовасьць можа быць і ня кепская. Праязджаючы штораз паўз рэстарацыю на шляху на хаты, я бачыў шматлікія машыны ля яе ці не адзін раз.
Антураж! Стылёва, але ўжо гэтыя а-ля сельскія матывы пачынае рэальна злаваць. Пакуль усё добра.
Антураж у бок бара. Зьвярніце ўвагу на камяні за шынком.
Стол. Натуральнае дрэва. Лаўкі таксама. Як прыходзіць кельнер, яна ставіць сурвэткі з ільну ці зь нейкага там яшчэ матар'ялу, на якія потым ідзе ежа.
А вось і меню з натуральнай эка-скуры. Паглядзім у яго. Выбар даволі добры, толькі дранікі (усе) яны прапануюць толькі да 16.00. Відаць, пасьля 16.00 бульба больш не замаўляецца ў той мясцовасьці.
А вось лёдава (ці марозіва, як зараз слушна казаць). Порцыя завецца «чарнаморачка». Заўважым, што кавярня-рэстарацыя стаіць на гарадзенскай шашы. Чаму, напрыклад, не «гарадзеначка» ці «віленачка», ці «мянчаначка»? «Чарнаморачка» бліжэй, не?
І зараз асноўная страва!
Я сабе гэта забяру, як даволі трапную думаку, калі да мяне будзе прыяжджаць шмат людзей. Як граматна (менавіта граматна) парэзаць фермерскую каўбаску на дзьве часткі (4,90 руб), дадаць абсмажоную папярэдне спараную бульбіну (2,10 руб) і зноў разрэзаць яе на два, дык атрымаецца вельмі такая годная страва. Не, натуральна, можна замовіць дзьве каўбаскі. Кошты памнажаем на два і атрымаем яшчэ дзьве абсмажана спараныя бульбіны.
Сьцёб-сьцёбам, але харчаваньнем на шляхох Беларусі мы хутчэй і далей будзем ганьбіцца перш за ўсэ прад дальнабойнікамі, якія сваё харчаваньне бяруць з сабою, бо цана-якасьць гэта пакуль не пра нас! І гэта ня толькі «У Пунтуса», але паўсюль, дзе я спыняюся, каб не зьнепрытомніць ад голада.
Да-рэчы вялікі плюс рэстарацыі: там няма расейскай папсы!