Ну што, спадарства?

Mar 25, 2021 21:35


Віншуйма адзін аднаго з днём волі?

У Менску выглядала гэта так. Было вельмі шмат мянтоў, адусюль, прычым апроч ССО ды малпаў, былі ад звычайнае аховы да «собру». Дзед ўсім паказвае, што для яго народ толькі двух гатункаў - кармовая база ды правільныя людзі - мянты. І ўсіх астатніх ён вярцеў на зую. Там жа ён вярцеў «заклапочаннасьць» ЭЗ ды ЗГА. Краіна - гэта ягоная ўласнасьць і ён дасі вялікія грошы, каб «любімую захаваць». Вядома, што ў пекле да яго падрыхтаваны асобны кацёл, але ён жыве сваё вельмі добрае жыцьцё і - так - ён таксама сьвердзіў, што краінай можна кіраваць, як вялікім калгасам.

Што будзе далей?

ЭЗ вырашыў не ісьці на эскаляцыю і не прымаць чацьверты пакет санкцыяў. Таму іх прынялі Польшча, Летува, Латвія ды Эстонія - 118 новых імёнаў, разам з сваякамі дзейных карнікаў (да пабачэньня шэнген).

Польшча не пакіне на самацёк сітуацыю з зайдзіночаньнем палякаў. Таму, хутчэй за ўсё, заходняя мяжа застанецца замкнёнай на няпэўны тэрмін на транзіт беларусіх цяжкавых плыняў, што вельмі моцна адаб'ецца на прыватных нашых перавозчыках, а таксама на вандроўнай галіне. Мяркую, што далучыцца Летува і Латвія.

Але, ня трэба забываць, што ЭЗ не маналіт. Там ёсьць, напрыклад, Вугоршчына, якая вельмі нават на баку нашага дзеда.



Прыпушчаю, што ў розных раёнах Беларусі будуць стварацца стыхійныя групоўкі дзеля помсты мянтам (за дзяцей). Штосьці накшталт такога ёсьць ужо ў Пінску і ўвогуле Берасьцейскай вобласьці, чытаючы нейкія мясцовыя навіны і назіраючы на ўскосных дзеях там. А гэта ўжо шлях да вайны. Так што у дзеда ёсьць сапраўды вялікая магчымасьць скончыць свой шлях у Гаазе.

Гэтак-жа. Шалёны попыт на паляўнічую зброю (народ актыўна бярэ даведкі ў дыспансерах).

Ну, маем, што маем. Сітуацыя ніколі ня будзе ранейшай, але праз тое, што ані Ціханоўская, ані Латушка ня маюць нармалёвага і зразумелага плану дзеяў, а войска ня мае зь кім размаўляць-гутарыць, наступленьне анархіі лічу вельмі верагодным.

І вельмі ня хочацца вайны.

Беларусь, Невандроўнае, Палітыка

Previous post Next post
Up