Сёньня ў Менску

Nov 01, 2020 20:50

было нашмат менш людзей, як заўсёды.
Але было нашмат больш рашучасьці. Так хутка мянтоў пачнуць біць цалкам адкрыта!
Дый мянты сёньня хапалі людзей без усялякага энтузіязму. Нават сінхронна падалі на зямлю.
І так, перамога пакуль не перамагла, але настрой ва ўладаў ужо ня той. Ведаюць, што іх час мінае.
Да-рэчы, кажуць, што блізкае кола лукашэнкі тэрмінова выводзіць грошы за межы Беларусі, замест таго, каб даваць гэтыя грошы Омному ды ССошнікам. Нават Машэнскі ("савушкін прадукт") больш не дасылае марожанае кілаграмамі, як гэта ён рабіў яшчэ ў верасьні.
Так, крочым наперад пакрысе.

Невандроўнае, Менск, Палітыка, ОМОНЪ

Previous post Next post
Up