Трыніці

Jul 20, 2020 00:25

Менавіта так мянуюць хаўрус трох мадамаў, сярод якіх сп. Ціханоўская.
Дык вось, сёньня сп. Маёрава, якую ведаюць праз наведаньне рэстарацыі "Поедім поедім" ля Курапатаў, параіла ўдзельнікаў пікетаў не карыстаць нацыянальны сьцяг.
А чаму? Таму што ён ёсьць забароненым у Беларусі і могуць за яго заарыштаваць. Т.б. кампанія "хватіт боятся" забараняе выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі, бо, ну - самі разумееце.
Пад якім сьцягам будзе праходзіць кампанія Ціханоўская для мяне тайна. Можа яны забацаюць нейкі свой штадар, з удзелам коляраў "аквафрэш". І ўжо ясна, што гэта хаўрус адбіў ахвоту нейкага там змаганьня ў вялікай часткі патрыётаў.
Даць спасыль не магу, бо ня ведаю, як гэта зрабіць з "фэйсу".

Невандроўнае, Палітыка

Previous post Next post
Up