Jul 13, 2020 12:17
Мне падабаюцца нашыя жыхары, якія з такой радасьцю пачалі зьбіраць подпісы, уступаць у ініцыятыўныя групы Бабарыка ды Цэпкала, нават пісаць вершы. Яны гэта завуць "надзеяй на новую будучыню". Кажуць, маўляў, ну няхай яны прарасейскія, але потым будзе нашмат прасьцей выбраць новага прэзідзента. Яны гэта сапраўды сур"ёзна?! У кагосьці ёсьць прыклад сумленных выбараў пад расейскім ботам?
Мне таксама прыкра назіраць за пацанчыкамі ды іхнімі дарослымі сябрамі, якія мараць, каб Менск стаўся другой масковіяй. Яны ня цямяць аднаго, што за сцэнарам, які здабыў паразу ў Беларусі, але быў вельмі добра зрэалізаваны ва Ўкраіне, якая вырашыла пагуляцца ў дэмакратыю, стаіць расейскі ФСБ. І Менск паводле гэнага сцэнару чакае лёс горада Омск у самым лепшым выпадку ці горада Луганск (Цхінвалі) у найгоршым...
Беларусь,
Расея,
Менск,
Палітыка