Jun 09, 2020 00:29
Ковід, ковідам, але на восень у мяне заплянавана ўсё-жа здаць сумоўе ў вугорскай амбасадзе на вяртаньне грамадзянства (мне здаецца пісаў ужо).
Сэзон сёлета для мяне ўласна распачнецца не раней за жнівень, бо раней я туды ня пойду: народ сядзеў два месяцы на каранціне, згубіў імунітэт, які меў, таму ну іх у дупу.
Дык вось. Вучоба вугорскай ідзе ня тое, каб так, як чакаў, але дзякую маім вугорцам, мяне дапамагаюць. Слухаю штовечар вугорскую радыёшоў праз інтэрнэт і часам палохаю тутэйшае мяшканства.
Вось і сёньня выправіўся я ў "Эўраёпт", а таксама паслухаць модную тамтэйшую ды-джэйку Вікторыю Мецкер. І не адразу заўважыў, што мне ў шыбу грукае нейкі вельмі стомлены кіроўца цяжкавіку зь Бярэсьця. Пакуль яго заўважыў пачаліся акурат навіны на радыё, там, пра тое, што ў Будапэшт зьехаліся журналісты адусюль, а чаму? Ну, так мову я яшчэ ня ведаю.
Стаіць той чэл у разгубленасьці вялікай і з выразам на твары: трэба даць стракача тэрмінова. Я гашу радыё ды пытаюся:
- Што здарылася?
Той:
- У ты, бля... Ды тут згубіўся я крыху, ня ведаю, куды ехаць. Фух, напалохаў, акурат думаю, як з табой гутарыць. Ты-жа па-польску ведаеш?
Да чагу тут польская мова я не пытаўся, а чалавеку дапамог. Ну хаця ня тыя расейцы, якія ад мяне пабеглі ў Менскай "Кароне" у лютым.
Вугоршчына,
Невандроўнае,
Мова,
Менск. Прыгоды.,
Мовы