Oct 29, 2019 00:00
Гэтак пытаньнейка маім сябрам. Назоў «вялікалітоўская мова», натуральна, ніколі не існаваў, але існавала мова літоўская, якая спрадвеку належыла нам, спадкаемцам, пакуль у нейкім там годзе чарговы беснаваты маскоўскі «манарх» не вырашыў нас наменаваць беларусамі.
Паводле гісторыі ў Рэчы Паспалітай была паланізацыя нашых продкаў-літвінаў, а потым рэзка прыйшла Масковія і пачала русіфікацыю. Па русіфікацыі больш менш усё тут ясна, даволі толькі на аблічча сучаснага маскоўскага папа паглядзець. А вось пра паланізацыю ўзьнікае пытаньне. Калі яна ішла гэтак-жа, як і расефікацыя, тады мы мусілі зьнікнуць яшчэ да прыходу маскавітаў на нашыя землі. Але, паводле гісторыі, да апошняга захоўваліся нейкія лакальныя соймікі, дзе рашэньні пісаліся на нашай мове, мо толькі лацінай. А я мяркую, што і нашай кірылкай.
Дзе гэтыя дакуманты? У якіх архівах яны захоўваюцца, пры ўмове, што зь Вільні і Варшавы архівы былі вывезеныя ў Масковію? У 1920 годзе (можа памыляюся) апроч жамойтаў да Леніна зьвярнуліся і палякі, каб ім аддалі ўсё архівы ВКЛ і РП. Але, натуральна, камуністы дазволілі ім забраць дакуманты толькі выключна на польскай мове. І там яшчэ засталося шмат чаго. (Жамойты ўвогульле на сваёй мове аніводнага дакуманту часоў ВКЛ і РП не адшукалі).
На якой мове ВКЛ і РП ёсьць астатнія дакуманты, якія да-гэтуль утрымліваюцца ў маскоўскіх архівах? Натуральна - гэтыя паперы напісаны нашай мовай. Але іх не жадаюць даваць, бо тады давядзецца перапісаць гісторы таксама і Польшчы.
Маё ІМХО.
ВялікаЛітва,
Вялікалітва,
Польшча,
масковія,
Маскавіты