З пункту гледжаньня

Jan 29, 2019 02:35

... псіхалогіі ля ПП "Каменны Лог" толькі 5 колаў. Мая - другая ў чарзе.


З пункту гледжаньня здаровага сэнсу - там 0 колаў у накапіцелі.
1 гадзіна вонку, але на статыстыку не ўплывае. Паводле статыстыкі - у накапіцелі - 0. І гэта добра, бо не псуе тую самую статыстыку ПП "Каменны Лог", што, у сваю чаргу, уратоўвае памежнікаў Беларусі ад пропуска кожнага аўто на працягу 15 хвілінаў.
Так, сёньня выправіўся ў Вільню.
Дык вось. За нашыя шляхі нашым дарожнікам - пяць зь пяці. За пропуск на мяжы - два.
Летувісам - пяць за пропуск, але за шляхі - два. Чым яны іх чысьцяць? Ня ведаю, але чымсьці, што "захоўвае" экалягічны склад асфальта, які не відаць пад сьнегам. І яшчэ за абшар прад нашым ПП - кол ці нуль: цяжкавікі раздаўбалі годна сьнег, таму ўвесь шлях паміж двума пераходамі хутчэй нагадваў коўзанку ў Каменнай Горцы, што ў Менску. Яна такая ў кожным надворку.
Няма ў сьвеце дасканаласьці!

Вандроўнае, Беларусь, Летува, Назіраньне, Сьнег, Межы

Previous post Next post
Up