Jan 06, 2019 00:14
замежных моваў у Менску. Не, я ня скарджуся. У мяне ўсё занятае аж да красавіка. Але я часам праглядаю нейкія замовы і адказы патэнцыйных выкладчыкаў ангельскае мовы. І вось днямі чалавеку тэрмінова спатрэбіўся рэпэтытар. Сваю замову гэны чалавек склаў на ангельскай мове. З памылкамі, але ён хоча навучацца, таму даравальна. І вось адказ выкладчыка (тым, хто размаўляе па-ангельску -дзеля парагатаць): "Hi, I could help you. My lessons consists of two parts. The first part is grammar, and the second part is talking speech. I leave in the centre of the city and it is a place where i give its."
Я дзесьці пяць хвілінаў сядзеў проста ў шоку, потым яшчэ з гадзіну вяртаўся да гэтай плыні сумленьня.
Таму я зараз пачынаю разумець, чаму людзі размаўляць па-ангельску кепска нават у Менску. А ну, ангельцы, колькі памылкаў знойдзеце?
Невандроўнае,
Мова,
Менск,
Рагота,
Ангельская мова,
Мовы