Не, ну сцуць у пад'езьдзе!

Oct 09, 2018 22:48

Прыехалі да бацькоў...
Пасьля ўсіх шокаў гэтага дзёўбанага сэзона, машыны ды ўвогульле, дадаўся яшчэ адзін шок...
Усё-жа такі home sweet home. Але пад'езд, як толькі я адчыніў дзьверы, выдаў вельмі знаёмы з дзевяностых гадоў пах чалавечых сцулёў. Гэта пах майго дзяцінства - двароў, станцыяў электрычкі, плотаў, грамадзкіх прыбіральняў. І вось - вітаньні - дзевяностыя вярнуліся з родны бацькоўскі пад'езд! Брулі на першым і другім паверсе, асабліва насцана ля кватэры нумар тры, дзе калісьці хтосьці славуты жыў, бо ў гэным доме толькі адны славутасьці й жылі.
Іншая справа, што сучасныя жыхары пад'езду напагатове жыць вось з гэтым даволі доўга. Сьмярдзіць, ніхто не прыбірае. ЖКХ кажа, што гэта не іхнія абявязкі, а дворнік хварэе, таму, маўляў, трывайце. А жыхары згодныя жыць у смуродзе 10 (!) дзён.
А сёньня зноў насцалі, ды яшчэ на адным чыстым паверсе. Засцун (засцыха) ідзе гару.
Мы з жонкай прыбралі. Заўтра будзем пісаць скаргу ў Менгарвыканкам (скаргу ў раён напісалі 10 дзён таму). Вось як з гэтым змагацца?
ЗЫ. Выклікалі міліцыю. Склалі заяву... З усяго пад'езду падтрымала толькі адна кватэра. І гэтыя людзі вартыя незалежнай квітнеючай дзяржавы?!
ЗЗЫ. Тэг "пізьдзец" я зраблю зь вялікай літары.

Беларусь, Невандроўнае, Менск, Пізьдзец

Previous post Next post
Up