Прыгодніцкае

Oct 06, 2018 21:56

Скончыўся чарговы сэзон у Харватыі... Ммм...
Тэзы:
- Харватыя стае больш падобнай да Беларусі, як да Эўропы - на ўладзе папулісты, былыя югаслаўскія кадры, аграменныя падаткі дый такія-жа аграменныя пакараньні, калі пападзешся ў лапанькі падаткой паліцыі ці дзяржаўнай інспекцыі.
- Сябры, якія калісьці пабудавалі сабе хаты ды набылі заможныя колы на маіх турыстых, патрабуюць дакрызавых тэмпаў працы, палохаючы адмовай ад сяброўства (!) - круць, аднак.
- Першы сэзон, які быў сапраўды вельмі цяжкім: усё давялося рабіць самому - ад падарожжаў да сустрэчаў, дзе сустрэчы вяла жонка, падарожжы вазіў я - 23000 км за 4 месяцы.
- Найлепшы гатунак аўто - выключна новы аўто. І толькі новы. Калі займаецеся такой працай, трэба ісьці на рызык ды карыстаць кожную магчымасьць, каб прыдбаць нейкім чынам менавіта новы аўто.
- Мой аўто не вытрымаў сьпёкі: спачатку пайшоў ў нябыт аўтаматычны мяняльнік (АКПП), што вашым суразмоўцы каштавала 850 эўра ды амаль месяць чаканьня дэталяў; і што самае крыўднае... на нэйтральным абшары паміж Харватыяй ды Славеніяй (800 мэтраў адлегласьць адзін ад аднаго) ціск вырваў адну з патрубак сістэмы асьцюджэньня рухавіка. Вось зараз уявіце: стаіць сабе такі фальксваген пассат б6 з беларускімі шыльдзікамі на каляіне да аўтобусаў ды парыць-парыць-парыць усімі пахамі антыфрызу - яшчэ не ў Славеніі, але ўжо не ў Харватыі.
- Прынамсі зараз я ўжо мяркую ці мне трэба вось такія высілкі дзеля таго, каб працягваць працу ў замежжы.
- Прынамсі ведаю, што ў наступным чэрвені зноў паеду...
Карацей, паспрабую крыху напісаць вам блуканьні па пакутах, а таксама пра тое, як я ўсё-жа рызыкнуў увязацца ў аўтакрэдыт.

Аўто, Рапарацыйнае, Невандроўнае, Харватыя

Previous post Next post
Up