Але вось...

Apr 17, 2018 23:54

не пашанцавала Лукашэнку з народцам...
Гэта-жа трэба, увесь калгас, усю дзярэўню ў найгоршым сэнсе гэтага слова прыцягнуў у Менск. Даў кватэры "нуждаюшчымся", даў бясплатныя крыдзіты. Пабудаваў нават завод найлепшых легкавікоў у Барысаве. А гэтыя... А гэтыя пайшлі набываць "Лады Весты" у салён расейскіх аўтамабіляў. Не даецё веры? А вы падлічыце колькасьць "Ладаў" адносна колькасьці "Атласаў". А якасьць "Лады" ёсьць ведамай - гаўно, што ня скажаш пра "БелДжы".
Карацей, не шанцуе з народам! Трэба яму нейкі іншы, каб "Джылі" за 40000 касароў белак набываў.

Аўто, Беларусь, Лада, Невандроўнае, Расея, Развагі

Previous post Next post
Up