Працоўны рытм

Jan 11, 2018 23:35

Заўтра маем:
10.00 - ангельская мова з прадстаўніком апазіцыі (там навучаецца мая жонка, таму вядземься моўчкі ды выкладаем).
15.00 - ангельская мова з маім лепшым вучнем (сёньня аўто застаўся на рапарацыі, таму карыстаем момант ды ідзем пехатою 6 кілёмэтраў, скідаючы залішнія калёрыі).
17.00 - гатуем грузыйскі крупнік "Харчо".
18.00 - ангельская мова з маёй лепшай вучаніцай. У той-жа час не забываемся на "Харчо".
19.30 - грэцкая мова з трыма, якія вось 100% ня зробяць хатняе заданьне.
22.00 - ночныя курсы ангельскае мовы з трыма, якія могуць навучацца толькі ўночы, бо шмат працы.
23.30 - ночныя курсы ангельскае мовы да невялічкага гурту, які едзе працаваць у Ангельшчыну.
02.00 - ідзём да хаты пехатою (не забыцца набыць колькі пляшак піва)...
02.40... спаць, бля!
Пазаўтра маем:
10.30 - ангельскую мову навучае прадстаўніца турыстычных колаў Беларусі. Ну як навучае? Робіць выгляд. Ну, грошы - ейныя!
12.00 - прыходзіць дырэктарат лёгістычнае фірмы, ім трэба вымаўленьне. Ім трэба мозак, найперш, але яны так не мяркуюць.
14.00 - смажым мяса паводле рецепту з ю-туба
17.00 - француская мова з кабетай, якая яе проста любіць - вельмі добра вучыцца, малойца!
18.45 - ангельская мова
20.00 - ночныя курсы ангельскай мовы.
22.00 - ночныя курсы ангельскай мовы.
Затое. У нядзелю я маю толькі адзін занятак а першай, а потым - вольнЫЫЫЫ!

Беларусь, Невандроўнае, Мовы, Асаблівасьці

Previous post Next post
Up