Беларуская мяжа ў Катлоўцы

Dec 04, 2017 23:18

Ну вось проста БЛЯДЗЬ!!!
Справа ў тым, што апошнім часам Далмацыя стала вельмі прывабным накірункам да летувісаў ды латышоў (праз летувісаў), таму, каб не губляць час і грошы на беларускіх аўтобусах зь безліччу таннай падарожні, даводзіцца весьці перамовы зь летувіскімі фірмамі. Іхнія падарожнікі маюць грошы і ласку наведаць шмат якіх месцах, у розьніцу ад нашых (не, ну на вялікі жаль). А грошы, як тае ведама, патрэбнымі ўсім).
Пераход "Катлоўка". 15.00. Загадзя паглядзеў, што чаргі няма ў суботу. Так, сьцяміў, што ёсьць нейкая там электронная чарга, разам з жывою.
Прыязджаю... Прад шлагбаўмам - тры аўты. Адзін прайшоў, а летувіса завярнулі. Далей іду я. Памежнік маркітуе хвіліну свой кампутар. І кажа: "А вы хіба не рагістравалі сваю чаргу". Я: "Не". Ён: "Тады вам трэба спачатку зарэстравацца." Хлопец малады, таму казаць, што я згубіў тут ужо 30 хвілінаў, няма сэнсу. Ён: "Вяртайцеся 300 мэтраў на пляцоўку, зарэгіструйце нумар аўто ў кампутары".
Карацей. Калі яны зрабілі "электронную чаргу", то забыліся сказаць, што жывой ужо няма. Трэба спачатку пастаяць у электроннай (45 хвілінаў), потым у звычайнай (з рэгістрацыяй), потым прайсьці мяжу (2 хвіліны), потым яшчэ на летувіскім боку (2 гадзіны).
І гэты край сапраўды хоча турыстаў?
Летувісы ўсяляк падтрымліваюць ініцыятыву. І на кожным калідоры працуе ажно 1 памежнік...
І вось вам фотка - д"юцікі, які выканалі плян на месяц наперад - піва, гарэлка беларуская, цыгарэты "Мінск" тонкія ды тоўстыя, касьметычныя вырабы "Беліта".

Катлоўка, Вандроўнае, Беларусь, Летува, Мяжа, Межы

Previous post Next post
Up