Mar 04, 2017 21:43
Шмат цудаў адбылося на сьвята быдламіліцыі.
Па-першае мне спадабалася, як яны трэцяга аператыўна наляпілі на ўсіх пад"ездах аб"яву вось такую: "просім забясьпечыць неадчыненьне форкаў, шыбаў ды !іншых прыладаў у бок надыходзячага мерапрыемства" (пераклад з расейскай (ТМ).
Па-другое мне спадабалася, як ужо на палове на сёмую раніцы яны выставілі кардоны, каб нават птушка не праляцела на "кастрычніцкую" плошчу.
Па-трэцяе мне спадабалася, як яны хутка правялі парад з касманаўтамі прад трыбунамі з 10 да 11.00, і ўжо аб 11.30 зьніклі, т.б. па прасьпекце адкрылі рух.
А чаму-жа сцань, спытаецеся вы, мае дарагія чытачы? Дык вось. Мент, што дзяжурыў у бацькоўскім пад"езьдзе абасцаўся ў піўную бутэлечку, якую выставіў на шляху ў гарышча на пятым паверсе будынку. Маўляў, мо бамжа які прыйдзе, а там сцулі, хіхіхі, буагага. Напэўна зараз усім распавядае, пад гарэлку. Вось гэтая бутэлька, якую я сёньня, ледзь не ванітуючы, выносіў на сьмецьце, яскрава распавядае сутнасьць усёй нашай мянтыціі, ад малодшага складу, да самаго Шуневіча, які паходжаньнем з Луганску.
Ну я ўжо не кажу пра мянтоўскую кабету, якая дзяжурыла паміж другім ды трэцім паверхам. Яна файна абадрала суседзкі кактус ды абламалі колькі лапікаў на старой нейкай расьліне. Зараз парэшткі кактуса валяюцца на пляцоўцы разам з лапікамі. Флярыста, хуева!
Так. Паскуды сапраўды пачуваюцца ў цалкавай бясьпецы. І вераць-жа ў гэта!))) Ну - няхай.
Быдлакалгас,
Невандроўнае,
Сьвяты,
Менск,
Сьметніца