Jan 09, 2017 22:11
Сёньня ехаў зь Вільні. З Каменнага Логу... "Платная дарога". Паўтары каляіны зь дзьвюх ёсьць пачышчанымі. Усё засталое - лёд. Ну вось піпец, калі шчыра. І гэта "платная дарога". Зь іншага боку. Летувісы проста пакідаюць лёд, маўляў, а каму зараз лёгка. Пост-савок, ага!
І асноўнае. Лядовыя "надолбы" на мяжы паміж Летувай ды Беларусяй прымушаюць цяжкавыя неміласэрдна буксаваць пужаючы легкавікі: расейскі дзедушка за стырном так і спытаўся, ці мае пераход "Каменны Лог" нейкі гатэль з рэстарацыяй, каб ужо заўтра да хаты паехаць у Ніжні Ноўгарад.
Беларусь,
Летува,
Зімовыя прыгоды,
Шляхі