Jun 11, 2016 18:03
Я ўжо пісаў летась ці, нават, больш гадоў таму, што звычайны ВНЖ Харватыі не дае права наведваць Шэнгенскія краі. Так, Харватыя ў ЭЗ, але сяброўства зьвязу не азначае аўтаматычнае далучэньне да Шэнгенскае дамовы. Харваты ня вельмі й прагнуць, як і Шэнген ня вельмі прагне харватаў. Яшчэ і Славенія мае нейкія свае цікавосткі, каб памяняць марскую мяжу ля Піранскае затокі.
А вось да працы Шэнгенская віза вельмі патрэбная. Па-першае побач з намі - гаспадарства Босьніі і Гэрцегавіны. Беларускі пашпарт гэтая цікавая дзяржава не ўхваляе без сваёй уласнай візы, ці візы Шэнгенскай. Да-рэчы, Шэнгенская шматразовая віза мае сваю спэцыфіку ў дачыненьні да БіГ: толькі 7 дзён, у розніцу ад іншых краёў - Албанія (пакуль не скасавала візы на летні сэзон) - 90 дзён, Македонія - 90 дзён і толькі мульцік, ну там яшчэ Баўгарыя і Румынія (таксама - 90 дзён).
Па-другое, побач Славенія і Італія.
Па-трэцяе, тразыт да хаты і зваротна ў Спліт вельмі латва рабіць усё-жа праз Шэнген.
Па-чацьвертае - адчыненая Эўропа...
І так далей.
Шмат гадоў я рабіў сабе візу праз Амабасаду Славеніі ў Заграбу. Але выдаткі й мінусы: трэба зацьверджанае запрашэньне з Славеніі, анкета, рэгістрацыя харвацкай фірмы, ВНЖ і тры дні чаканьня ў Заграбу, дзе трэба дзесьці жыць. А праз тое, что праца ў Далмацыі не стаіць, і яе заўсёды шмат, таму даводзілася ехаць двойчы ў Заграб. Вялікі мінус - амбасада дае візу толькі на тэрмін дзеяньня ВНЖ Харватыі, звычайна год.
Колькі гадоў рабіў візу праз Амбасаду Нямеччыны ў Менску. Картка ці налепка ВНЖ у пашпарце беларускіх цётак-супарцоўніцаў амбасады Нямеччыны зусім не цікавіла. Мне прапаноўвалі на чыстым "умняку" ехаць у амбасаду Славеніі ў Заграбу і рабіць візу там. Потым - 1,5 кг розных папераў, дарма што ў іхняй (Шэнгенскай сыстэме) ёсьць адзнака, што я таксама працаваў два гады ў Аўстрыі без якіх-кольвечы парушэньня. 8-10 дзён трэба чакаць. І зноў - выключна віза на 1 год.
І вось сёлета, калі скончылася чарговая славенская віза, я пайшоў да сваіх сяброў у Менску, якія мне зрабілі летувіскую візу праз візавы цэнтар. Што цікава, летувісы далі адразу на год. А ўжо ў 2017 я магу дамагацца візы на два гады. Умова адна - першы ўезд трэба зрабіць праз Летуву. Таму вось сёлета давялося дадаць дадатковыя 275 км да асноўнага шляху на Балканы. Ня латва, але без парушэньняў.
Нямеччына,
Вандроўнае,
Славенія,
Летува,
Візы,
Босьнія ды Гэрцэгавіна,
Эўразьвяз,
Харватыя