Пра падарожжы ды падарожню

Sep 14, 2016 23:03

Зараз акурат пачынаецца час, калі сапраўды працуеш без перадыху. Апошнія падарожныя гурты зь Беларусі, Летувы ды Ўкраіны. Апошнія рахункі сплочваеш ды апошнія рахункі дасылаеш. Мадэм ад харвацкага "ВІП-нэту" грэеццО і працуе напоўніцу. Але сярод гэтага трэба заўважыць, што ў хоце не сядзіш ані момант. Гэтак было:
Макарска - Мостар - Трэбіне - Хэрцэг Нові - Будва - Ульцынь - Дурэс - Галэм (гэта Албанія) - Дуброўнік - Мостар - Сьпліт - Тучэпі. Больш за 2500 км за тыдзень. Вось гэта я разумею праца! Кайф.
І вось вам скок у раку Нэрэтву з моста ў месцы Мостар, 28 мэтраў. Прыглядзіцеся. Можна ўбачыць чалавека, які скочыў.

Вандроўнае, БіГ, Мостар, Падарожжы на колах

Previous post Next post
Up