Назіраньні

Jul 08, 2016 00:55

У гарох, дзе мы часова мяшкуем у Далмацыі, таксама жывуць разам з людзьмі паляўнічыя сабакены. Моцныя, злыя, паляўнічыя на дзікоў ды ваўкоў з лісамі. Але тое - увосень. Сабакены мяшкуюць у вялікіх вальерах, схаваныя ад сьпёкі ды сонца з-пад жывога расьліньня - яно расьце вельмі хутка, бо вады побач шмат. Дый незвычайнай вады. Калі мы адчыняем крант, вада ад бурбалак робіцца амаль белай, бо крыніца, якая забясьпечвае селішча вадоў, месьціццО на 190 мэтраў глыбыні. Таму вада амаль што мінэральная.
Дык вось. Наш сусед - спадар Юрэ. Ён мае вельмі годнага сабакена, які ладзіць "карпаратыўную" вечарыну раніцу а пятай. Ён падыходзіць да кратаў свайго вальеру ды пачынае спалкавацца, блядзь, з гарамі, нівамі, рэхам ды так далей. Натуральна, сабаке хочацца драйва, бо самац 4 гадоў ды струк "стаіць, як далато".
Між іншым спадар Юрэ мае таксама куркі. Шмат. Пеўня ўжо ня мае, бо... была годная поліўка... З куркамі спадар Юрэ спалкуецца, распавядае пра жыццё-быццё, напэўна. Куркі яго разумеюць, яле трымаюцца на вялікае адлегласьці, бо памятаюць пеўня. Але, калі Юрэ ходзіць па сваёй дзялянцы, куркі крочаць за ім бы за тым пеўням.
І вось сёньня Юрэ свайго сабакена пусьціў пабегаць. А сабакен зразумеў, што можна пабегаць хутка ды папёр у горы з вялічэзнай хуткасьцяй. За сабакенам папёр Юрэ, за Юрэ папёрлі куркі разам з мясцовым котам, які спадзяваўся на халяўную ежу.
20 хвілінаў праходзіць. У вальер шалёна залятае Тыгар (так клічуць сабаку), за ім з мацюгамі Юрэ, за ім з сакатаньнем куркі, за імі кота (які спадзяецца на халяўную ежу). Хвіліна цішыні. Потым вылятае кота, за котай куркі, за куркамі Юрэ. Вальер замыкаюццО. А Юрэ шчэ колькі хвілінаў лаецца "поматері".
І вось зараз 0.51, Тыгар акурат пачынае гаром распавядаць пра сёньняшні дзень. Блядзь! А рэха ў гарох у нас добрае. Які-кольвечы дзік зразумее.
І вось піва заходзіць асабліва добра!

Невандроўнае, Назіраньні, Далматынская Загора, Тучэпі

Previous post Next post
Up