Учора быў мой апошні дзень у фірме, пра якую я пісаў і пра якую я складаю дзёньнік у маім
delehatДзёньніку яшчэ вельмі далёка ад заканчэньня, бо апошнім часа гэтага вольнага часу бракуе. Дык вось. Сёньня быў апошні дзень маіх выпрабаваньняў у галіне беларускай падарожні. Казаць, што я змарнаваў гэтыя тры месяцы - не, наадварот я зараз ведаю, што мяне чакае ўвосень, калі я буду рабіць сваю ўласную падарожную фірму ў Беларусі. Некаторыя "цуды", што мне здаваліся вельмі цяжкімі, сталіся вельмі простымі, бо можна, аказваецца нармалёва працаваць (збольшага, натуральна) па-белым. Нейкія іншыя чыньнікі ды адметнасьці, сапраўды, будзе цяжка прыняць. Але й у нас, у Харватыі дый ня толькі, ёсьць таксама нейкія цуды-цудовыя.
Але зь іншага боку - дурасьць-дурасьць-дурная. Апошнія дні дырэктарка робіць намаганьні зрабіць ланчуг, ад якога яна ... адмовілася. Маўляў, я болей ведаю, як нейкія там прадстаўнікі Балканскіх краёў. Спрабаваў ёй растлумачыць, што месцаў ужо няма. Ня кеміць. Адшукала нейкую яшчэ фірму. Нейкіх агэнтаў-фірмы. Вядзе перамовы. І вось так глядзіш ды мяркуеш, а дзе-жа ты была гэтыя тры месяцы?
Ну, як гаворыццО, гэтай фірме ў добры шлях, я буду цешыцца, калі ў іх хаця б нешта атрымаецца.