Mar 01, 2016 23:21
але Вы саромеецеся спытаццО.
Маем:
- найлепшыя кошты мешкаваньня ў Чарнагорскіх вілах, гатэлях. Гэта тычыцца хутчэй Харватыі, але да беларускага торгу Харватыя ня ёсьць актуальнай;
- партнёра (майго), які стрэнчыцца на беларускі торг, таму ў лютым ён таксама мае вольныя й вельмі някепскія вілы: "Топтур", "Аэротур", "Алатан" кусаюць лакаткі (бо ўжо сплацілі папярэднія грошы, каб мець гарантаваныя месцы, іншым);
- даўбаёба жаночага сполу, паводле сумяшчыльніцтва - дырэктарку беларускае турфірмы.
Умова мая:
- робім праграму;
- робім кошты найлепшымі на торгу (сярэдні кошт аўтобуснага туру ў Беларусі мінус 10%);
- 20% мне ад прыбытку бруднымі: т.б. - мінус выдаткі на заробак, падаткі, быццам б на працоўнае месца. Усё гэта сплочваецца пасьля сэзону. Натуральна, працую дармова, пакуль не зраблю тое, што абяцаў.
Але:
- я не займаюся рэклямай (бо не фахавец);
- я не займаюся наборам агэнцтваў па Беларусі, бо гэта робіць мэнеджер па накірунку;
- большую частку справаў раблю ў хаце з майго ноўту;
Лайрыкс ды баляды.
Сярэдні кошт на вілу 3*, 9 ночай у Будве (300-400 мэтраў да пляжу), з адным ночным пераездам, з уключанай у кошт вандроўкай па Бялграду туды ды Новым Саду зваротна, з транзытнымі ночаньнямі ў гатэлях у Сэрбіі ды Ўкраіне складае 410 эўра ў вялікі сэзон (ліпень-жнівень). Паўтаруся - 9 ночаў!
Каб захаваць гэткую цану мешкаваньня, дырэктарка пад дамову з маім партнёрам мусіць абзадачыць 2500 эўра на 45 месцаў у вілах, якія ўтвараюць ланцуг на працягу сэзону. Дамова рэгіструецца. Грошы можна вярнуць нават, калі гэткае падарожжа не атрымаецца (хто ведае, мо хітрызачос зноўку штосьці кемнае вымысьліць), але да пэўнага тэрміну. Ну не існуе ў сьвеце бізнэсу бяз рызыка. І гэныя-жа грошы залічваюцца ў апошнюю групу!
Вынік. Дырэктарка ганяе сваіх працаўніц, ня мае грошаў да абзадачваньня ды спрабуе мяне ўладкаваць да сябе на працу дармова.
На пытаньне, дзе яны пачытала пра тое, што чалавек можа і мусіць працаваць бясплатна, а яго яшчэ за тое можна крыўдзіць, ЯНА ўзьняла перс ды кажа: "У разумных кнігах па мярэжавым маркетынгу".
Гэта фірма мае тэрмін сплатаў да 15.03. Пасьля гэтага дню 410 эўра памнажаюцца на 0,7 1,7 і праграмы можна выкідаць. Проста шкада выкрадзенага часу.
Беларусь,
Невандроўнае,
Балканы,
Бізнэс,
Чарнагора,
Пізьдзец