Nov 25, 2015 23:05
Ва ўсім гэным мне шкада толькі загінулага пілёта. А таксама шкада ўвогульле людзей, якія гінуць штодня ў тым месіве. Гэта - страшна.
Але вось акурат сёньня размаўляў з ватай з масквабаду наконт падарожнага сэзону 2016 году. Ну добра. Эгіпет зараз нясе вельмі вялікія выдаткі праз забарону лётаў з расеі. Але расейскія турапэратары нясуць такія вытраты, што іхняе існаваньне пад вялікім пытаньне. Тут, да-рэчы, прыбег беларускі "Тэз-тур" ды актыўна напаўняе беларускія летакі - малойцы, падаткі йдуць у наш буджэт. А эгіпецкія мярэжныя гатэлі ў Шарме вельмі зьнізілі кошты да ізраільскай падарожні, а таксама - нямецкай, чэшкай ды іншых, таму з Брэмена, прыкладам, можна на 7 начэй паляцець за 260 эўра з ол-інклюзіў. Шчэ ніжэйшыя кошты будуць зь Кіева, але пасьля новага году, дзесьці пасьля 13.01.16, таму раю маніторынг цэнаў.
А вось як замяніць Турэччыну расейцы пакуль ня ведаюць. Кажуць, да-рэчы, пра Чарнагору. Вата кажа, маўляў, апануем усё ўзьбярэжжа. За 500 эўра з пералётам, трансфэрам ды мешкаваньнем (7 дзён па асобе) са сьняданьнем (не паўпансыён), расейскі падарожца можа разьлічваць на прыватныя апатрамэнты на 5 каляіне ад мора (800 - 1500 мэтраў) з сэрвісам, якім назоў - нуль. Але турэцкага пяску там амаль няма, калі не лічыць раёны Ўльцыня (Ульчына), дзе жывуць албанцы ды амаль няма гатэляў ("Атрант" ня лічым). А як возьмем рыўеру гораду Будва, то там за тыя грошы, толькі крымскі варыянт у шмат-павярховіку.
Кажуць таксама пра Харватыю. Сьмешна.
Невандроўнае,
расея,
Вайна,
Чарнагора,
Палітыка,
Харватыя