Nov 10, 2015 23:55
Летась колькасьць замежных вандроўцаў, якія наведалі Беларусь не перавысіла 189000 асобаў, улічваючы транзыт. І гэта ёсьць гонар нашага "міністэрства турызма". Супроць 7 мільлёнаў у Польшчу і каля мільлёна (крыху менш) ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна непанарошку. Ну добра - Польшча ёсьць ЭЗ, а Украіна скасавала свае візы да шмат якіх нармалёвых дзяржаваў увогульле. Але вось што перашкджае Белаусі неяк палепшыць свае візавыя патрабаваньні? Каб зрэшты падарожца ці вандроўца нас наведаў? Усё вельмі проста: ня трэба касаваць візы, але трэба зрабіць нейкі мінімальны пакет дакумантаў ды мінімальнае спагнаньне на мяжы. Неее, мы найразумнейшыя! Віза ёсьць магчымай толькі на лётнішчы па кошце 300 эўра, калі ёсьць амбасада дзяржавы ў краіне сталага мешкаваньня патэнцыйнага наведвальніка і, усяготкі, 100, калі там яе няма. Трызьненьне! Не, можна адкіраваць свае дакуманты DHL поштай у бліжэйшую амбасаду, сплаціць зварот гэтай-жа поштай, 30 эўра консульскі падатак (за выключеньне ЗГА - там 400 даляраў) і чакаць каля тыдню! Бярэм калькулятар, рахуем: пошта DHL у два кірункі - 100 эўра, 30 эўра консульскія паслугі амбасады, маем 130 эўра. А ці ведаеце вы, як цяжка эўрапейцу даверыць свой пашпарт нейкай, нават найпаважнай пошце ў сьвеце? А за 130 эўра можна някепска прабавіць час у Польшчы ці ва Ўкраіне.
Таму так і жывем, марачы пра плыні падарожцаў з Эўропаў.
Беларусь,
Невандроўнае,
Візы,
Вандроўня,
Турызм