Давялося 26-27.10 паехаць у Беласток, кажуць самы "беларуск-ліцьвінскі" горад Польшчы...))) Можа якое таварыства там і існуе, але аніводнага дзьвюхмоўнага надпісу я не сустрэй. Але мэты спраўдзіць "беларускасьць" месца ня было. Затое далося ў знакі больш паскудныя адносіны палякаў-памежцаў у Баброўніках. Але пра гэта потым. Лічым пакуль псто звычайным анонсам.
А вось вам прыгожае:
Гэта квіткі спагнаньня грошаў за муніцыпальную паркоўку ў Беластоку. Набыць можна ў звычайных шапіках, а таксама ў камунальнай гаспадарцы амаль насупроць ратушы. Паркаматы? Не, ня чулі. Ну дзякуй Богу, я размаўляю крыху па-польску, а таксама па-ангельску. Але вось да пары італьлянцаў сплаціць за паркоўку праблема была невырашальнай. Але, зь іншага боку, рабіць пераклад ды перадрук дзеля двух італьлянцаў хто будзе? Як ніхто ня будзе ў Любляне, Заграбе ды Кошыце. А ў самой Італіі ня будуць рабіць пераклад ды перадрук да палякаў ад Венэцыі да Палерма! Затое там чулі пра паркаматы. А вось у Беластоку - не! Зь іншага боку, ня толькі чулі пра паркаматы, але й зрабілі іх ў Кракаве, Уроцлаве ды Лодзі. Што вельмі добра.
А, забыўся, зьвярніце ўвагу на гэрб леваруч. З-пад польскага арла - наша Пагоня. Нагадала, чамусьці, як наша Пагоня была з-пад расейскага арла калісьці.
Але пагадзіцеся, квіткі прыгожыя!