Іспыт па харвацкай мове

Sep 08, 2015 00:10

Сёньня прайшоў іспыт па харвацкай мове! Атрымаў пяць зь пяці, тб выдатна. Узровень В2, ці "самастойны", як яны яго мянуюць. Гэтым узроўнем Харвацкая дзяржава сьцьвердзіла, што я магу атрымаць грамадзянства ды валодаю мовай амаль, як роднай.
Далі мне два пасьведчаньні, на мой харвацкі асобны нумар:


І на беларускі асобны нумар:


А вось так выглядаюць яны ўдвох:


Таму да ангельскай, грэцкай, францускай дадалася яшчэ й харвацкая мова з афіцыйнымі паперамі. Але... У Эўропе ўхваляць толькі В2 па харвацкай мове. Засталыя давядзецца сьвердзіць. Засталося здабыць тое-жа самае па італьлянскай мове. Але ў Італіі гэта каштуе 800 эўра. Пакуль ня трэба)))

Невандроўнае, Мова, Мовы, Харватыя

Previous post Next post
Up