Sep 04, 2015 23:58
своайго торгу ад лютых замежцаў. Мяркуеце Беларусь? А восьхуй! Гэта Харватыя. IKEA зьявілася ў Харватыі летась і пакуль вельмі добра пачуваеццО толькі ў Заграбу. У іншыя гарады ёй прысьці не дазволілі, бо "на тражэным локацыяма сэ нэ можэ добіты локацыйска дозвола - бо на патрабуемых месцах ня можаце атрымаць зямельную дазволу (да будаўніцтва)". Таму ў Сьпліце маем "JYSK" ды тутэйшую "Лэсныну" па коштах у траякроць ад Польшчы ды Летувы.
Да 2012 году ў Харватыі было тры "Каўфлянды", адзін "Лідл". Бо, засталыя прасторы займалі "Конзум", "Плодыне", "Студэнац" (больш мясцовы - далматынскі чыньнік "супэрмаркету"). З 2013 году зрэшты прыйшло спаборніцтва. Таму яйкі ў "Конзуме" за 10 іх пачалі каштаваць 14,99 куна, ці 2,3 эўра замест 17,99! Тааак, Карл, 17,99. Здавалася б, усяго тры куны! Але набываеш іх тры-чатыры разы на тыдзень. Рахуем на месяц? ))) Зараз у "Лідле" яйкі па 12 куна. Гэтая б крама зрабіла таньнейша, але маем закон пра замежныя крамы масавага гандлю, дзе тутэшыя вырабы ў гэткіх крамах абкладаюцца большымі падаткамі. Яйкі ёсьць толькі адным прыкладам. А гэтак ва ўсім.
І пра інвэстараў-фундатараў. Мяркуеце людзі прагнуць ЭЗэсаўскую Харватыю, каб сюды свае інвэстыцыі прынесьці? Памыляецеся. Ёсьць закон пра замежцаў ды іхнія грошы... Які, абагульняючы, кажа, бяз 5 працаўладкавых дармаедаў (улада сама вырашае, каго вам даслаць у якасьці фахаўца) ды аднаго дырэхтура, уладальнік фірмы хуй "чэ сэ запОслыты" - не здалее працаўладакавацца ў сваім прадпрыемстве. І гэта ў роўнай ступені тычыццО і ЭЗ, і засталы сьвет. Затое ў Заграбу вуліцы чыстыя, ды дарогі роўныя з файным асфальтам.
Карацей. Прагнеце знутра ўбачыць РБ нумар 2 - брой 2, як тут кажуць - уэлкам!
Праца,
Невандроўнае,
Бізнэс,
Харватыя