Пра падарожныя агенцтвы...

Aug 31, 2015 00:02

Мне так сьмешна, калі падарожныя фірмы зь Беларусі ды Ўкраіны мяне лічаць лашком. А таксама тутэйшыя фірмы, якія прызвычаіліся рабіць з Расеяй.
Маем фірму зь Беларусі, якая на лета ставіць лёт на Сьпліт. Ну, я рагачу: бо гэты лёт ужо ставяць гадоў пяць! Гэтым часам - гэта ёсьць маімі сябрамі зь Менску. Таму, адмовіць не магу. Які лятак - невядома, можа "Эмбраер" на 50 седзіваў. Можа "Боінг" на 130. Ня ведаюць. Але кошты прагнуць. Тлумачу: кошты я магу здабыць, як ведаю:
- колькі асобаў за лёт;
- які лятак (бо з краёў трэцяга сьвету харвацкі ўрад фундатуе кожнае напоўненае месца - прыблізна 250 кун вяртае);
- дыспазыцыя: колькі пойдзе ў гатэлі, колькі ў прыватны сэктар (прыкладам - 30% у гатэлі, 50 у прыватны сэктар на другой адлегласьці ад мора (да 300 мэтраў), 20 у дупу дзесьці там);
- колькі ляцецьмуць (працягласьць сэзону па днёх).
Пра кошты гатэляў у Харватыі. Рэк-рэйт (чысты кошт гатэлю) на тры зоркі у пікавы сэзон - 1030 куна на чалавека. Дзелім з 7.5 атрымліваем эўра, з 6.4 - даляр. Як фірма мае дамову "алотман" ці space allotment, тады 730 куна на чалавека. Але, калі ёсьць дэпазыт за ўвесь сэзон ці, як яго мянуюць тут, "гарантыя", тады - 630. Але, найвышэшым пілётажам лічыццО "пуно за празно (ПП) - поўная сплата за пусты пакой". Тады маем 430 куна па асобе.
Але й гэта ня ўсё. Як фірма гарантуе мінімальна 100 дзён працы, тады 430 ператвараюцца ў 350 на ўмове "ПП", як 130 дзён - 310, як 200 дзён - 260. А 250 па асобе на адно месца вяртае харвацкая дзяржава.
Профіт добры!
Але. Мае патрабуюць наўпроставыя кантакты. Дый харваты кажуць: "Ты - сябар, але дай нам, зь кім весьці размовы".
Ну не даўбаёбы?

Беларусь, Гатэлі, Невандроўнае, Падарожня, Харватыя, Украіна

Previous post Next post
Up