На ўздагон пра "нефорум".

Aug 20, 2015 14:04

Гэты запіс я зрабіў, калі цалкам паглядзеў на гэнае мерапрыемства, на ўдзельнікаў ды на псты ад розных бакоў. Але адклаў у архіў на некаторы час.
Ну што я хачу сказаць нашай блёгасфэры.
Дык хто кажа, што не запрасілі спадарыню "стогову"? Запрасілі. Было шмат каго, колькі я зразумеў з псто сп. letohin, з нашай расейска-моўнай часткі ЖЧ. Былі-былі людзі з нашага боку.
Але зараз зьвярнем увагу вось на што: усе нашыя ўдзельнікі зь Беларусі прадстаўляюць вялічэзную частку расейска-моўнага кантэнту, які, паводле думкі хаўрусьнікаў, мусіць сфармаваць "станоўчы выгляд расеі ды русьге "міру". Ілбом праз мур не атрымалася, таму будуць ісьці зь іншых бакоў - праз фатаграфію, праз падарожжы, праз шмат што яшчэ. І выкладчыкамі будуць менавіта прадстаўнікі "старэйшага брата". І тут зноўку хаўрусьнікі моцна памыляюцца. Няхай наш удзельнік размаўляе па-расейску, але ён НАШ. Ды ментальнасьць у яго іншая. На кшталт Украіны, дзе ёсьць таксама моцны расейска-моўны абшар, які не належыць аніяк да "русьге". Таму я цалкам згодны з некаторымі нашымі ўдзельнікамі - "нефорум" ёсьць элементарным "расьпілам баблоса". Наступны раз "пілаваць" будуць дзесьці у Татарстане ці Пермі, ці дзе яшчэ.
І наконт "падарунок". На маю думку гэта - не памылка, але й не абраза. "ПадарунОК". Нягеглы крэатыў.

Беларусь, Невандроўнае, Расея, Назіраньні

Previous post Next post
Up