Aug 15, 2015 20:10
Падзеі 2008 году ў Грузыі цалкам зьмянілі малюнак расейскае падарожні, прынамсі ў Харватыі. Да 2008 дый у 2008 прыяжджаў "тагіл" у найгоршым выглядзе, які ўвогульле быў магчымым: бойкі ў гатэлях, 24 гадзіцы бухалава, "эй, ты ідзі сюды" (потым праўда з крывавымі сусьлямі ў паліцыі, бо харваты - ня туркі, трываюць дзьве хвіліны), "ты нават сабе не ўяўляеш, хто я" (але, у гатэлі дзьве зоркі) ды г.д. Чароўным нейкім чынам 2008 год зрабіў свае карэктывы. А ў 2009 годзе маскавітаў бы зьмянілі: гэта былі тады ўжо даволі шляхетныя людзі, даволі адукаваныя, а асабліва, што мне далося ў знакі, вельмі ветлівыя. Бо тая крыза амаль што зьнішчыла той самы "тагіл", ды той паехаў у сваю Турэччыну з Эгіптамі, т.б. вярнуўся у свой звыклы абшар жытлаваньня ды панаваньня. Бо! Харватыя заўсёды была вельмі прыгожай, але разам з тым вельмі вартоўнай ды з ня вельмі якасным сэрвісам адусюль, ад гатэляў 5* да звычайных сталовак (пра іх увогульле не вядзецца).
Да чаго я вяду. Зараз усё тое-жа самае паўтараецца сярод украінцаў. Я зь імі шмат працаваў у былыя гады. Яны былі іншымі. Не магу сказаць менавіта чаму ды ў чым. Але зараз відаць, што ідзе зьмена элітаў. І вось на новыя месцы са звыклай Турэччыны ды Эгіпта да нас папёрла. Божа, колькі пыхі, колькі неадэквату, колькі гонару. Не, не за свой край, дзе ідзе вайна. Але за тое, што "мора ня тое, кошты ня тыя, пысы ня тыя". Асабліва цешаць "данецкія", якія падкрэсьлена вымаўляюць словы з "мааскоўскім акцэнтам". Часам цешаць таксама "ляўчукі" (Львоў), якія не жадаюць размаўляць па-расейску, ведаючы, што тутэйшыя дзяўчаты-гіды ўкраінскай ня ведаюць, бо вучылі расейскую. Пагарда бяжыць з усіх шчылінаў. Адкуль гэта ў іх? Не, натуральна, ня ўсе, але мне гэта нагадвае часы, калі ў 2006-2008 прыязжалі вось акурат такія-жа расейцы.
Што казаць, зьмена элітаў заўсёды працэс балючы. Як мне здаецца. Цікава, якімі будуць нашыя зямелі, калі "жалезная фіранка" уздымецца ў нас і віза ня будзе праблемай?
Невандроўнае,
Расея,
Назіраньні,
Быдліта,
Харватыя,
Украіна