Jul 06, 2015 00:34
Мая жонка - выкладчык расейскай мовы ды літаратуры, што ёй не перашкаджае ў сям"і гутарыць выключна па-нашым, а таксама вольна валодаць харвацкай, добра нямецкай (тут зайдрошчу я) ды вучыць ангельскую (не без маёй помачы). Дык вось, час ад часу нас запрашаюць прасачыць расейскую мову тутэшых жыхароў, якія быццам б яе ведаюць. Да-рэчы, патрабаваньні валоданьня харвацкай мовай на тутэйшым іспыце, як вам б гэта казаць, вельмі дэмакратычныя. Таму да мяне больш не зьяўляецца тайнай, чаму большасьць расейцаў ды іншых расейска-моўных тут тутэйшая грамада проста тупа не разумее. Але гэта ёсьць іншай гісторыяй.
Дык вось, сёньня мясцовая гідэса, калі распавядала пра быдла, што вяскоўцы трымаюць у гарох, замест "скотоводства" ужыла вельмі сімпатычны сынонім - "стаканводство". Маёй жонцы давялося распавесьці, як адрозьніваюцца ў галовах расейцаў "скотоводство" й "стаканводство". Парагаталі, чо!
Вандроўнае,
Падарожжы,
Далмацыя,
Біёкава,
Харватыя