Сцыклівая Эўропа...

Feb 21, 2015 22:38

http://censor.net.ua/news/325693/evropa_fakticheski_obyavila_neglasnoe_embargo_na_postavki_lyubogo_voorujeniya_v_ukrainu_geraschenko
Мне гэта вельмі нагадвае 1992 год у Харватыі. Тады Эўропа забараніла дабываць зброю ўсім удзельнікам канфлікту - Харватыі, Югаславіі, а потым і Босьніі, дзе полымя вайны толькі пачало разгарацца. Міратворцы?! Прыгадаем Брчко, Сараева, Срэбрэніцу, Мостар, калі, дарма што ўдзел "блакітных касак" (яны на самой справе тады менаваліся блакітнымі ці підарамі), не спыніў сотні тысячаў ахвяраў сярод мірнага мяшканства.
Таму, на маю думку, Украіне трэба дзейнічаць, як дзейнічалі харваты. Праз свае зямляцтвы за мяжой зьбіраць грошы ды паводле шэрых калідораў набываць зброю. Нават карыстаць паслугі упопучленцаў - там шмат якія любяць тупа грошы, а не рашу. Карыстаць прыватныя чыньнікі, сувязі, дастаўляць зброю "катрабасам": ва Ўсходняй Эўропе засталося шмат сховішчаў старой радавай зброі. І таксама ўпарта стаяць на сваіх рубяжох. І вытрымка, вытрымка ды шчэ раз вытрымка. Харваты трымаліся чатыры гады, пакуль зладзілі першую пасьпяховую апэрацыю "Маланка - Бліесак".
Зычу вам вытрымкі, браты!

Невандроўнае, Вайна, Украіна

Previous post Next post
Up