Кідаю паліць

Feb 09, 2015 19:59

І магу сказаць, што пасьля 20 гадоў паленьня, гэта - татальны пізьдзец!
Рэзка, у імгненьне, нічога не атрымалася - зарабіў галаўны боль. Не такі, каб вельмі, але дзесьці ззаду, праз якога натуральна шалець пачынаеш. Давялося рабіць гэта па-крысе. Сёньня маю адмысловы рэкорд - тры цыгарэты за дзень... ))) ПЛЮС
Але галава зноўку баліць.((( МІНУС
Кажуць, што чалавек набірацьме вагу. Таму давялося й ад цукру ды ўвогульле ад салодкага адмовіцца. Яшчэ і схуднеў.))) ПЛЮС!
Хтосьці з вас мае досьвед кіданьня паліць? Як было? Цяжка, ці не?

Здароўе, Невандроўнае

Previous post Next post
Up