Першае падарожжа ў БіГ

Aug 05, 2012 01:08

Шчыра кажу, давялося прабегчы накшталт "галопам па Европам". Але дарма што, толькі пазытыва я шчэ аніколі за шмат год не дабываў. Вось толькі сёньня, калі зрабіў большасьць справаў, ды зладзіў да заўтрашняга лётнішча, магу падзяліцца фоткамі ды развагамі. Ну, насаперш: трапіць ліцьвіну ў БіГ даволі цяжка.
Па-першае - хаўрусьнік з таго боку мусіць быць сапраўды багатай фірмаю, працаваць па-белым ды сплочваць усе падаткі дзяржаве, якая мае тры прэзыдэнты. Натуральна, кожны прэзыдэнт хоча есьці. А праз тое, што кожны прэзыдэнт адказвае за свою частку краю ды мае права "вета", бакі дамовіцца аніпрашто ня могуць. Прыкладам: сэрпскі прэзыдэнт ды частка агульнае рады краіны за тое, каб расейцы вольна ўваходзілі ў край, але супроць таго, каб туды вольна ўваходзілі "вандроўцы" (вахабіты) з Саўдыйскай Арабіі. Таму "вецяць" бязьвізны чын з Саўдыйскай Арабіяй. Прэзыдэнт-мусульман ды ягоная частка рады "вецяць" вольны ўваход расейцам. Прэзыдэнт харвацкай часткі пагаджаецца з мусульманамі, бо ён зь імі у фэдэрацыі (хрысьціяне, бля).
Маем адзін "за", два - "супроць". Што рабіць? Бо расейцы ды саўдыты плоцяць "бабкі". Народзіцца кампраміс, але выключна басьнійскага кшталту: віза ня трэба да расейцаў ды саўдытаў, але трэба вандроўны ваўчар у выточніку. Затое, касуюць візы да Ўкраіны ды Кувайту, нават без патрэбы несьці з сабою ваўчар. Усе бакі сполава задаволеныя. З гэтым пагаджаецца харвацкі бок, якім усё пох, калі шчыра. Харвацкім боку трэба, каб мусульманскія анклавы прымалі харвацкія грошы ў выглядзе "кунаў". Вось так і жывуць. Ну пра ліцьвінаў я не кажу. Мы ім таксама пох. Накшталт аўганцаў, па якіх кампраміс ніхто шукаць ня хоча.
Нам, ліцьвіном, трэба мець толькі запрашэньне і 48 гадзінаў вольнага часу ў Масковіі. Разам з запрашэньнем трэба прыкласьці шляховае забесьпячэньне, квіток на лятак ці пашпарт на колы, адну фотку ды трываньне. Трэ яшчэ споўніць апытальнік, дзе амбасада сувора пытае, ці бралі ўдзел у вайсковых дзеях у БіГ. І... Як выглядае віза можна паглядзець гару.
Ну а зараз крыху ўражаньняў.
Гэтак, па шляху да "Горны Быргат" - "Іваніца" - памежны пераход - трапілася вантажоўка "Вадаскок" - усё дзеля забесьпячэньня вадой - трубы, прыключальнікі, пераходнікі ды г.д. Скок ёсьць скокам і па-нашым.


Харватам нельга менаваць фірму нейкім неўцямлівым назовам, кшталтам "Акая" ці "Мансурамаць", трэба, каб назоў нармалёва перакладаўся ці каб маглі людзі здагадацца пра што вядзецца. Таму тут маем "Іван-райзен", "Башкаводатуртранс", "Адрыяпромэт (адрыягандаль)" ды так далей. Да-рэчы, апошні вынайлівае аўтобусы. Ці - наём колаў "Ксэнон"...
Харваты прагнуць залезьці як мага хутчэй у ЭСаўскую гузу. Таму, нават, на адцінку шляху Сьпліт - Дуброўнік, можна напаткаць вось такі "ахуенчык" на транзытовым пераходзе Клек (Харватыя) - Нэум (Босьнія).


На мяжы ліцьвінскія пашпарты з лукашыстай капустай выклікалі шок. На пераходзе "Іваніца" прыйшла ўся зьмена. (Ну, шчэ большы шок быў на пераходзе "Трэбімія", які новым ёсьць ды дзе да-гэтуль дызель-генэратар ды бракуе памежнай пячаткі - не прывезьлі). Ад мяжы вельмі файны пагляд далоў на дуброўніцкую памору (прымор"е).


Як было пад час вайны - мора побач, а вось хуюшкі!
Ад дрэва далоў - Харватыя. Ад яго-жа гару - Хэрцэгавіна, дзе трэба віза. Людзі сабе акурат пасьля мяжы будуюць новыя хаты, каб што-дня мець добры пагляд на мора, вельмі часта недасяжнае, бо няма часу ў штодзённым змаганьні за грошы. Але ванроўцаў ТАМ няма.


Знак - гаспадарства сэрбаў. Але - дыялект йекаўскі (накшталт у Харватыі), слухаюць харвацкіх сьпевакоў па рэстарацыях ды жаруць астрыгу з карпам. Але ганарацца сваім сэрпскім паходжаньнем. Але, разам з тым, калі пытаеш, моў, гэта ёсьць Сэрбіяй, адказваць, не - гэта ёсьць Гэрцэгавінай. Але дадаюць - гэта ёсьць гаспадарствам сэрпскім, дарма што размаўляюць на харвацкай трасянцы з турэцкімі элемэнтамі.


Гаспадарства сэрбаў у Босьніі пачынаецца не адразу. Памежны адзьдзел "Іваніца" належыць памежнай акрузе ў Трэбіню, але фактычна падлягае пад управу Мостару ды зьяўляецца часткай Фэдэрацыі Босьніі і Гэрцэгавіны.
Праз задуху, бо сьпяшаліся ў пячору "Вэтрыніца", я ня быў у старым Трэбіне. Вось гэта - мост Арслянагіча, які, сьпяшаючыся, я ўсё-жа зьняў. Вельмі цікавую гісторыю мае гэты мост. Можа неяк пасьля распавяду.


Харваты, якія памятаюць былую Паўднёва-Славію, ды былі ў войску ў Трэбіне, кажуць: "Трэбіне-Трэбіне, ако відзіш - ебі ме", маўляў ніколі больш. Але месца падалося вельмі прывабным, шляхетным ды незвычайным.


Гэта - Грачаніца - царква, якую відаць адусюль зь месца. Пра яе ды шмат шчэ пра што - крыху пазьней. Працяг будзе...


Сэрпскае праваслаўе ня мае анічога агульнага з расейскім.

Вандроўнае, БіГ, Падарожжы, Босьнія ды Гэрцэгавіна, Усходняя Гэрцэгавіна, Трэбіне

Previous post Next post
Up