Пра медычны цэнтар "Лекар".

Jan 02, 2015 23:12

У гэны цэнтар я ды жонка час-ад-часу зьвяртаемся. Стоматолёгічныя паслугі робяць някепска, але вельмі вартоўна.
30.12 зьмеркаваў зрабіць сабе электра-кардыёграму. Кажу адразу, грудзіна мая ёсьць даволі пухнявай, бы ў маўпы. Але пра галеньне мне аніхто не казаў. Цёткі лекаркі пяць разоў спрабавалі прымацаваць чуйнікі. Потым, як стаміліся, пытаюцца, чаму прыйшоў увогульле. Кажу, дзеля ўсяго дзеля. Галоўная лекарка прымацоўвае чатыры чуйнікі, дзе поўсьці амаль няма, засталыя (колькі іх там - ня ведаю) трымае рукамі (няшчыльна) ды кажа сваёй лябаранцы, каб здымала паказальнікі. Вынік: усё цяжка. А вы самі ведаеце, сэрца - гэта такая справа. Карацей, ноч ня спаў. Тэлефаную маці жонкі, распавядаю. Яна кажа, што ў такім веку (мне 41) ужо ціск трэба вымяраць штодня, зёлкі піць. Потым я кажу, што чуйнікі трымалі рукамі. Паўза... Кажа, выкінь тую ЭКГ, бо рукамі трымаць нельга. Трэба пагаліць абшар на грудзіне, а потым ужо рабіць. Таму, маўляў, паказала розную трасцу. Наступную ноч спаў вельмі добра. Але заўтра пойду зраблю УГД (УЗІ) сэрца. Дзеля ўсяго дзеля...
Вось распавядзіце мне - гэта нармалёва так рабіць для камэрцыйнага цэнтра? Мне яшчэ далі рэкляму нейкай іншай камэрцыйнай установы, што аналізы робіць.

UPD. Зрабіў УГД, усё добра, жыцьцё працягваецца. Калі распавёў, як рабілі мне ЭКГ, у доктара нават акуляры падскочылі гару. Кажа, тую ЭКГ трэ перарабіць, бо так яе нельга было рабіць.

Здароўе, Невандроўнае, Менск

Previous post Next post
Up