Мне заўсёды падабалася непасрэднасьць балканскіх народаў. Адбіваецца гэта асабліва ў назовах розных фірмаў. Ну напрыклад. Нам, у Беларусі, трэба выдумляць ці вынаходзіць нейкія адмысловыя паняткі, каб падкрэсьліць выключнасьць той ці іншай фірмы, таму маем "імпэрыі, каралеўства, царства мэблі, сну, падлогі ды г.д.", шматлікія "эліт-салёны" ды прыстаўкі экстра-, віп-, ды іншыя супэр-з-пуперамі.
На ўсім абшары Балканскае паўвыспы сітуацыя вельмі простая. Фірму намянуюць, звычайна, прозьвішчам ці імём, ці скарачэньне ад прозьвішча ды ймя ўладальніка. Таму маем, замест, "эліт салён" - "салён Івана" ці "мэбля Шарыч" ды так далей. Таму, нават, аўтобусныя фірмы мянуюць вось так:
Зоран - уладальнік, а "райзер", каб падкрэсьліць, што ён ведае нямецкую мову. Здымак быў зробленым у Ліда-ды-Езола, што ля Венэцыі. Бачыце, у гэтым выпадку, народ ці спажывец ведае, чыб галаву пахваліць ці даслаць лаянкі. Можа й нас так варта было б?