А ці ведае вяльможнае спадарства, як па-нашаму будзе...

Nov 07, 2014 22:49

каб будаўнічы матар"ял (ды што-кольвек іншае) спачатку замовіць, сплаціць, потым, каб прывезьлі, распакавалі?
Дык вось, паводле спадара Чэся (Чэслава), які сёньня а дванаццатай быў у лёгкім спірытовым ды лагодным настроі, гэта завецца "дабавіць":
- Слухай, гарацкі! ЧЭкай! Каб заказаць, каб прывезьлі (глядзіць на мяне), слухай, па-нашаму, каб усё дабавіць, трэба мне спачатку...
Во! Дабавіць!
Па-харвацку - набавіць!
Зараз я ведаю, што хату будавацьме ў красавіку.
Яшчэ адно годнае слова ў маім нармалёвым слоўніку. А як па-расейску? Заказаць? Ня тое, калі шчыра!

Беларусь, Невандроўнае, Дзераўная, Будоўля

Previous post Next post
Up