Стасункі з алкаголем...

Jul 03, 2014 01:34

Дзядуля з Імоцкага, які зьяўляецца фахаўцом віновай справы ці доктарам навукаў у сельскай гаспадарцы з вырошчаваньня вінаграду і ягоная перапрацовы, ёсьць таксама нашым асноўным партнёрам у падарожжы "Загорская Далмацыя". Ягоны дзень (паводле ягоных-жа словаў).
05.00 Абуджэньне.
05.10 Кава
05.20 Праца
08.00 Сьняданак. Звычайна - наноў кава. (Шчэ жане свае дзьве дачкі, каб уставалі).
09.00 Абыход вінаградаў разам з памочнікам. Вінагарадавая лоза патрабуе шмат.
10.00 Марэнда (гэта я перакласьці не магу). У "марэнду" першы раз ядуць штосьці. Пасьля - прыбіраюцца ў хаце ці робяць "шчэ што".
12.00 Першая ежа. Апроч ежы, выпіваюць апірытыў - ракія (самагон) ці штосьці кшталтам. Потым - паўза. Да 16.00. У гэтым адцінку - сон.
16.10 Палудзень. Ядуць шмат, на асобу ня менш, як паўлітры віна (белага, бо вінаград такое файнае родзіць).
17.00 Грамадзейства з сябрамі. Звычайна піеццО па 3-4 беванды (віно з мінэралкай).
19.00 Вячэра. Абязкова апэрытыў з самагону. Ежа. Потым - наноў віно.
21.00 Грамадзейства з сябрамі, можна ўжыць крыху піва (1-2 бутэлькі) ці беванды 3-4 (келіх ад 0,25).
23.00 Спаць.
Дзядулю 73 гады. Пра хваробы ня чуў. Мае два сыны ды дзьве дачкі. Апошчнюю народзіў 20 год таму (жонка ягоная мае тоесныя гады, як і ён). У 53 гады, блядзь! А мы змагаемся за "ражджаемасьць!!!

Невандроўнае, Імоцкі, Харватыя

Previous post Next post
Up