Пасьля польска-славацка-вугорскай лафы пачаліся працоўныя дні.
Кошты ў харвацкіх крамах крыху вышэйшыя за Менскія, асабліва ў нас у Далмацыі. Кошты ў рэстарацыях на ежу ёсьць параўнальныя, але памер порцыяў у трая большы. Піва каштуе толькі, колькі каштуе беларускае, але якасьць, натуральна, не параўнаць. Замежнае піва каштуе толькі, колькі й харвацкае, хаця праз сусьветны чэмпіянат па футболе завезьлі шмат піва з Бразыліі (завецца "Skol"), але толькі, чамусьці, па 0,33. Вось яно каштуе вартоўна - 26 тыр на нашыя грошы. Каб было штосьці адмысловае... Цяжка казаць - піва, як піва.
Затое паліва сягае да 10,91 куны, т.б. 1,46 эўра. Сплаціў камуналку (завецца тут - рэжые) за 6 месяцаў. Атрымалася каля 1100 эўра. І пачаў уладкоўваць бязладзьдзе, што зрабілі мае харвацкія партнёры, пакуль я адсутнічаў. Камусьці не падабаецца, натуральна, але мне абыякава, я - галоўны. Шчыра, вельмі шмат хто тут, з былых грамадзянаў Расеі, чакалі, што я не зьяўлюся, бо, маўляў, працы ўсё роўна мала да ўсіх. Таму найбольш "дзелавых" давялося зволіць.
Колькі я бачу, дарма што вайна, з Расеі прылятае даволі шмат падарожцаў. Зьдзівіла Ўкраіна. Няхай адзін лёт на тыдзень, але поўны-паўнюткі. Вялікіх бойкаў пакуль не было, трываюць адзін аднаго. Але й пачатак сэзона толькі.
Да-рэчы, кажуць, што грамадзянам Украіны Харватыя спрасьціла візовы лад: зараз дастаткова прыйсьці ў амбасаду, напісаць анкету, паказаць грошы ці вытрымку з банкавага рахунку ды - напрад. Хаця тое-жа самай й расейцам. А вось нам, грамадзянам сасута, трэба вытрымаць поўную эўрапрацэдуру ў амбасадзе ў Масковіі. Ну калі ў нас будзе ўжо ўсё як у людзей?