Алег Волчак мае рацыю ці крыху палітыкі

May 29, 2014 14:24

http://www.belaruspartisan.org/politic/268335/
Тое, што ў Беларусі фармуецца "шостая калёна" - гэта ўжо праўда. Да-рэчы, найнебясьпечнейшая праўда ад часу, калі луко і ко прыйшоў на ўладу. Гэтая "шостка" мае велічэзныя грошы, рэсурсы, сваіх прапагандонаў, сваіх спартовых хлопцаў ды так далей. Гэта "шостка" прагне далейшага "раздзярбану" нашага краю, што толькі ўлада ўсім сваім цяжарам падзе ў багну. Вось тады гэтыя хлопцы паспрабуюць сябе зрэалізаваць найнахабнейшым чынам з вялікай дапамогай Расеі. Бо, Расеі таксама шмат што ў нашай уладзе не падабаецца (маўляў, паскуды не жадаюць прадаць дзеля збранкрутаваць МАЗ, МТЗ ды так далей). Вось дзеля гэта й амаль сфармаваная "шостая калёна", якая пакуль чакае за кавай ці стэйкам у быдлітных менскіх рэстарацыях. Чакае свайго часу, які набліжаецца.
Мае рацыю Волчак, што трэба рабіць па рэгіях. Але пытаньне. Хто гэта будзе рабіць, калі нашы оппы сварацца праз 50 эўра, штосьці вякаюць ды ёнчаць зь Лёндану, Прагі, Бэрліну ды т.д? Калі замест улёткаў ды самвыдатаўскіх навінаў, народзіць апазыцыя маленечкія налепачкі кшталтам "свабоду хакею"?
Таму, спадарства, як гэта не шкада, але АНІШТО не замінацьме "шостай калёне" зь велічэзнымі грашымі ўзяць уладу. А тутэйшая апазыцыя застанецца... Дзеля выгляду нейкай "дземакраціі" ды ў якасьці "прыдворных шутоў". Хаця, можа зь цягам часу й увойдзе ў "шостую калёну" дарадцамі, а нейкія, нават, пачнуць ладаваць "сёмую, восьмую ды так далей калёны".

Беларусь, Невандроўнае, Палітыка

Previous post Next post
Up