Крыху вясновага Міру вам у жыцьцяпіс

Apr 30, 2014 21:58

Што ёсьць для мяне Мір? Бліжэйшае да Менску месца (апроч вёскі, дзе да-гэтуль вядзецца будоўля), дзе можна крыху адпачыць, пашвэндацца па ваколіцах без сацыяльных элементаў ды іншых адметнасьцяў прасунута-калгаснага ладу. Мне вельмі прыемна адзначыць, што:
1) Міране ўсё-жа пачалі любіць сваё роднае месца - абапал сцяжынкаў, брукаванкаў няма амаль сьмецьця.
2) Міране памянялі сваю сьведамасьць - гутараць ці спрабуюць гутарыць па-нашаму, асабліва моладзь (не, натуральна, праз слова выбіваецца "бля").
3) Міране пачынаюць па-крысе кпіць з расейцаў (прадаўніца на тамтэшым кірмашыку адказвае мне на пытаньне адкуль яблыкі словамі - з братняй Польшчы. Кажа кабета, што наўмысна карыстае такі адказ, каб расіянчыкі - во сказала - не адчувалі сябе як у собскай хаце).
4) Міране пачалі менш піць ды, як вынік, сп"янелых сацыяльных элементаў я ўжо ня бачыў. Ну - дай Божа, як гаворыцца.
Ідзем на шпачырык.
Нарэшце зьмясьцілі мапу месца па-нашаму


У ставе плавае рыба. Даволі вялікая. Нетамтэшыя спрабуюць яе лавіць, але рыба выглядае нахарчонай, таму на вуду ня йдзе


Вакол ставу зараз можна прайсьці пешшу, акурат, як на большасьці азёраў ці ставаў па ўсёй Эўропе. Канешне, ня Блэд ці Бохінь, што ў Славеніі, але таксама - вельмі файна. Асабліва файна - прайсьціся з-пад вяковых хвояў.


Дзьве брукаванкі, да кабеткаў на абцасах - леваруч, да хлопцаў ды засталых у нармалёвым абутку - праваруч


Хацеў завітаць да Віктара ў прыватны музэй, але па-шчырасьці была лянота. Таму дайшлі з жонкай толькі да галоўнага пляцу.
А вось вам колькі фоткаў Мірскай фартэцыі ў вельмі прыгожы сонечны вясновы дзень. Без камэнтароў.






Мір варты, на самой справе, 12 месяцаў на год. Але вясна там - асабліва чароўная.

Мір, Вандроўнае, Беларусь, Падарожжы на колах

Previous post Next post
Up