http://www.charter97.org/ru/news/2014/2/20/87415/Здаецца звычайнае відэа. Маўляў маем шчэ круцэйшых відэа з падзеяў ва Ўкраіне.
Але, спадарства. Хто мне адкажа на пытаньне, чый сьпеназ на выдэа? Чые "цітушкі"?
Зараз глядзім відэа. Вельмі пільна слухаем размовы па-расейску.
Да мяне, як лінгвісты, гэтыя размовы вельмі зацікавілі. Справа ў тым, што ТАК чыста па-расейску размаўляе толькі адна ўкраінская рэгія - Крым. Але крымскі сьпецназ блёкуе Грушаўку ды стаіць ля Майдану. Можа гэта так чыста размаўляюць у Харкаве, Данецку ці Днепрапятроўску? Не, там размаўляюць па-расейску з годным акцэнтам (усё-жа 20 год, як мова дзяржаўная), таму слова "апазыція" там гучала б як "опозіцыя" ці "опазіцыя", абавязкова зь першай "о". Ну й зварот - "дружышче не спаць", вось гэтае "дружышче" - тыповая Расея, маскоўская рэгія.
Таму, браты ўкраінцы, вам трэба паглядзець, дзе ад Масквы бліжэйшая база расейскага АМАПу ды спытацца, ці ўвесь асобны слад там.
Тое, што расейскія "сілавікі" бяруць удзел у падзея - гэта 100%. Пакуль цяжка казаць пра беларускіх сілавікоў. Наўрацці, яны маюць ШТО ахоўваць.