Кранула ці пра нашых у Вільні

Nov 30, 2013 18:06

http://pakryshka.livejournal.com/237026.html
Спачатку хацеў пракамэнтаваць наўпростава ў тым допісу. Але прынцыпова не камэнтую расейска-моўных нашых былых суграмадзянаў, якія сабе лічаць нейкай невядомай хваляй міграцыі.
Вось гэтыя хлопцы ды дзяўчаты, пра якіх вядзецца, натуральна, з расейскім матам ды смуродам ("перагарам") усё-жа прыехалі на "Ляпісаў", большасьць зь іх сплаціла па 60 эўра за візы, замест таго, каб вытраціць гэныя эўра на гарэлку ды семкі. Сапраўдная гапата, (менавіта так мянуе аўтарка допісу нашых ў Вільні "што з задзёртымі галовамі ходзяць па месцы") насамрэч цікавіцца музыкай кшталтам "тынцтынцтынц" з маскоўскім выцьцём ды гарэлкай па дварох ці пад"ездах, ды за візы аніяк не напагатове сплаціць грошы. Але цуд ужо тое, что тая моладзь (я ім дзесьці па 20-25 гадкоў) дарма што жыве ўжо 20 год з-пад вялічэзнага ціску, усё-жа сьпявае "Ляпісаў". Ну няхай гэтая моладзь крыху выпрастае свае крылы, уздыхне водар волі, няхай нажарэцца танным летувіскім півам (бо на Беларусі гэтае таннае піва ператвараецца ў вельмі нятаннае), няхай набудзе смачныя сыры ды іншыя рэчы. Ды вернецца на Беларусь зусім іншым пачуцьцём ды настроем! Гэта хіба шкада? Ці ўсе мусяць каштаваць лёбстараў ды тусіць па элітных барах? Камусьці дастаткова й піва на тле вольнага паветра.
Вось я чамусьці ўпэўненым ёсьць, што менавіта гэтая "гапата" (пра якую вядзецца ў допісу гару) калісьці першай прыйдзе ў Менску на новы "Пляц" ды з "матамі" зробіць будучыню. Можа я й ня маю рацыю.
І зараз крышачку наконт "новых мігрантаў". Я - працадаўца. З нашымі суграмадзянамі на Балканах я сустракаюся даволі часта. Усё добра, пакуль ёсьць праца. Потым - пачынаецца. Тэлефануюць зь Любляны, Заграба, Сьпліту, Задара, Цэлья ды т.д. Дай працу, дапамажы. Я магу дапамагчы, асабліва ў летнім сэзоне (бо ўзімку з працай на Балканах цяжка). Але калі чалавек прыехаў з нейкіх нагодаў зь Беларусі, я чакаю ад яго ведаў роднай мовы. А ўжо потым ідзе апытанка ды так далей. Толькі 1 чалавек з 10 размаўляе нармалёва. І толькі адзін сапраўды мае шанц атрымаць працу з маёй дапамогай. Засталые - аніяк і аніколі, я лепей месца дам украінцу ці расейцу. Навошта г.зв. здрайцы сваей крыві?
Неяк так...

Летува, Невандроўнае, Ляпісы, Вільня

Previous post Next post
Up