Падарожжы з аўто

Nov 11, 2013 23:25

Сёньня паўдні меў гаворку з адным маім старым прыяцелям, якога я спрабаваў упэўніць, што на ўласных колах ехаць прыемнейша ды таньнейша, як на цягніку ці на летаку. Не ўпэўніў, таму ён у Нямеччыну (поўнач) пойдзе на цягніку. І вось што было ня так?
Грошы. Узялі калькулятар, палічылі (ён мае дызель) - дваякроць таньнейша, як цягнік, ды трая-кроць, як летак з дзьве стыкоўкі.
Аўто сапсуецца? Узялі калькулятар, палічылі, колькі каштавацьмець замяніць два пасы, тры ролікі ды некаторыя вадкасьці разам з аліваю. Зноў - таньнейша, як цягнік, але тыя часткі па вяртаньні зь Нямеччыны працавацьмуць шмат сотняў кілёмэтраў.
Дык у чым справа?
- Баюся, - кажа чалавеча. - А раптам штосьці здарыцца?
- Што?
- Раптам заблукаю. (А кепскія людзі ўчыняць кепскія рэчы).
Вось тут - нашая існасьць. Баімся. Вугорац, што ня ведае аніводнай мовы, апроч сваёй, нармалёва так едзе ў Грэцыю ці Харватыю, ці Чарнагору зь Італіяй. А мы маем гэткі комплекс непаўнавартасьці.
Цікава й тое, што людзі, якія мяне ведаюць ды чулі пра мае пераходы зь Менску на поўдзень Грэцыі, бы паўтарылі, бы паглядзелі, бы атрымалі асалоду ды ўцеху (шмат іх маюць лепшыя аўто за мой уласны), але яны баяццО. Таму пакуль іхні лёс - цягнік ці быдлачартар. Але - сапраўды шкада.

Вандроўнае, Падарожжы на колах

Previous post Next post
Up