Пра Ліпіцу ў Славеніі я ўжо крыху распавёў ва ўчорашнім псто. Што казаць - годна.
Дык вось зараз крыху практычна пра тое, як там апынуцца ды дзе мешкаваць.
Prikaz veće karteАдменьнік другі, каб не ехаць у Італію, каго палохае там рух. Мяне ён палохаў першыя два разы, асабліва кружня вакол Трыесту - італьлянцы ў сваёй хаце, таму сраць яны хацелі на замежцаў з незразумелымі шыльдамі.
Prikaz veće karteЯ ехаў паводле другога адменьніку бо ўсё-роўна меў віньету Славеніі на дзесяць дзён. Мне здаецца я калісьці тут пісаў, што ёсьць віньетай. Гэта - налепка на ветравік, якая сьвядочыць, што вы сплацілі карыстаньне славенскімі аўташляхамі. На 10 дзён яна каштуе 15 эўра.
Я абраў мешкаваньне ў Ліпіце. Гэта лепей, як цягацца з суседняй Сэжаны, ці Базовіцы (ужо ў Італіі). Да-рэчы, гатэль у самой Ліпіцы каштуе 80 эўра на двох са сьняданкам, што на 10 эўра даражэй, як у Сэжане (6 км. ад Ліпіцы) ды на 30 эўра таньнейша, як у Італіі, да якой усяготкі 5 км. Зразумела, можна знайсьці мешкаваньне й у Трыесьце, але выбірацца з таго месца давядзецца з гадзіну, бо рух ёсьць зусім шалёным.
Крыху гатэлю "Маэстоса". Як фахавец, кажу адразу - гатэль цалкам адпавядае сваёй катэгорыі 3 зоркі. Моцная эўрапейская тройка не дзеля адпачынку, але дзеля актыўнай вандроўкі: побач італьлянскі Трыест, славенская Істра ды й да Харвацкай Істры ехаць толькі 90 км. Маем, такім чынам, што паглядзець апроч стайняў ліпіцанаў.
Галоўны ўваход
Гатэль быў наменаваны імём першага каня-чэмпіёну, шкілет якога зьмешчыным ёсьць у музэі (не фатаграфаваў, навошта мне чыйсьці шкілет у блёгу).
Ходнік у пакоі - дзьверы выканалі ў цікава-зялёным стылі.
Ложак. Памятайце, галоўнае на адпачынку, няхай актыўным, ёсьць ложак.
Гатэльераў, якія ашчаджаюць на мадрацах (асабліва) ці на унутрашнім аздабленьні пакою да сну, я сур"ёзна не ўспрымаю (а гэта большасьць беларускіх гатэльераў).
Вельмі важная рэч - лазенкавы ды санітарны пакой. Клясычны адменьнік. Можа быць і кадуліна (ванна), але душ ці прастора для душаваньня ў кадуліне, мусяць быць абавязкова. Душ бярэш колькі разоў на дзень, асабліва калі пануе сьпёка, ды бяжыш далей. А вось каб узяць кадуліну, трэба пэўны час, які асабліва варты дзеля актыўнага падарожжа.
Позірк з другога паверха. Ужо адно натхняе: казіно месціцца зь іншага боку, таму будзе ціха. Тэрыторыя па-за шыбай адчыненая толькі да абслуговага пэрсаналу Ліпіцы.
І зрэшты - уваход у казіно з вадаграем. Зразумела, што вадаграй у старым гаршчку мае нейкі адмысловы сэнс. Але пытацца ня было часу.
Яшчэ вось што трэба ведаць. Ліпіца ёсьць шчыра падарожным месцам з кабылярняй, казіно ды гатэлям з вельмі смачнай, але даволі вартоўнай рэстарацыяй. Таму, калі хтосьці з вас дае перавагу пасядзець з півам ці віном у пакоі, давядзецца пра тыя напоі клапаціцца загадзя - Ліпіца ня мае аніводнай харчовай крамы. Бліжэйшыя такая крама ёсьць у суседнім месцы з назовам СэжАна (алкаголем гандлююць у Славеніі толькі да 21.00) ці ў Басовіццы (Італія). Рэстарацыя ў Ліпіце толькі адна ды працуе да 23.00. Натуральна, можна пайсьці ў казіно, якое робіць соднева, ды бухнуць там. Але давядзецца гуляцца, што таксама ня танна.