http://charter97.org/ru/news/2013/10/9/77225/15 гадзінаў кажаце? Хадземьце разглядзець, як робіць польскі ці летувіскі бок на ўваходзе ў іхнія краі. Добра, няхай гэта будзе польскі бок. Значыцца. У накапляльнік з польскага боку (а гэта ёсьць абшарам ад першага знаку "Стоп" да першага шапіку паны заганяюць 4-5 колаў. Затым зьбіраюць пашпарты, регістрацыйныя пасьвеччаньні, глядзяць зялёную картку, адчыняюць у першы раз багажоўнікі, гаўбы (капоты) ды йдуць у свой шапік. Што яны ў шапіку робяць 40-60 хвілінаў ёсьць невядомым. За гэты час польскі пан пасьпявае тры разы ісьпіць кавы ці гарбаты, папаліць 2-3 цыгарэты ды зірнуць з пагардаю на чаргу зь беларусаў.
Потым настае чарга польскай мытні, якая зноў патрабуе пашпарт, адчыняе багажоўнік, сьветліць ліхтарыкамі ў рухавік. Яшчэ 20 хвілінаў. Зараз вельмі лёгка можна падлічыць, колькі часу бярэ польскі бок на свае "паслугі". А вось беларускі бок, насамрэч, робіць вельмі хутка. Вось таму й маем 15 гадзінаў на выхад і толькі-жа прыблізна на ўваход.
Таму перш-найперш трэба паразмаўляць з польская памежнай вартай, ды колькі разоў прымусіць палякаў на нашай мяжы пастаяць 15-20 гадзінаў. Адразу-жа дапаможа.
ЗЫ. Калі Харватыя ня была яшчэ ў ЭЗ, чаканьне на перайсьці мяжу доўжылася 15-20 хвілінаў дарма што, гэта быў уваходам у Харватыю са Славеніі, ці, наадварот, з Харватыі ў Славенію. Гэтак-жа на мяжох з Босьніяй ды Гэрцэгавінай ды Чарнагорай.