Масажа

Sep 17, 2013 00:21

Сёньня першы раз у жыцьці быў на масажы ў мануальцы. Звычайна сваё цела даю жонцы, а да яе... Ну самі разумееце.
Дык вось вынікі:
- калена на месцы (я дзесьці 5 год хадзіў вельмі пільна, бо меркаваў на разрыў легаментаў. Дый калена, халера, знала скочыць са свайго звычайнага месца). Разрыву няма, але легаменты крыху пашкоджанымі;
- храбетнік цешыцца новым пачуцьцям;
- сьпіна - раўнюткай, як ніколі.
Вось толькі ўсё баліць, халера, бы ў фітнэсу бавіў 2 гадзіны са штангаю!
Ды сьцягно, якое зрэшты таксама ёсьць на сваім месцы, баліць вар"яцкі.
Дзякую Сяржуку, што працуе ў Башкай Водзе ў Далмацыі ды ёсьць маім вельмі добрым ды годным сябрам.
Зараз - чарга жонкі. Можа вылекуе голаў, які час-ад-часу баліць...)))

Невандроўнае, Далмацыя, Харватыя

Previous post Next post
Up