М-дя... Штосьці будзе.

Aug 08, 2013 22:27

У нас ад панядзелка вонку - сапраўднае пекла.
Сёньня вось прыблізна вось так (чуйнік у колах, колы спаркаванымі ў сьцені):


А дванадцатай гадзіне, а паўдні.
Затым а трэйцяй - 43 ступені ў сьцені, а шостай пала наноў да 41. Зараз амаль адзінаццатая ўвечар - 33 усяготкі ды няма чым дыхаць. Вось я быў наіўным летась, калі пісаў пра Мостар, што ў БіГ (Гэрцэгавіна), там ажно 43 было! Сёньня там, як кажуць людзі годныя ды дасьведчаныя, было ля 50 у сьцені.
То бок - зараз на Беларусі - рай, толькі 35, ды й то, неадусюль!
Звычайна пасьля такога пекла адбываюцца вельмі непрыгожыя, а часьцей небясьпечныя рэчы. Сёвечар зірнуў на мэтэаалярм. Гэтак і меркаваў, Харватыя ў ноч з пятніцы на суботу пазначай ёсьць чырвоным, ці найвышэйшы ўзровень небясьпекі. Злы мэтэаалярм прагназуе ад вечара назаўтра навальніцы, крупку, пад тэмпэратуры на 20 ступеняў далавах. А можа нас крыху й патрэсьці, як было два гады таму. Такія вось справы.
Але зь іншага боку. Як сапраўды здорыцца вялікая непагадзь, рабіцьму он-ляйн рэпартажу. )))

Вандроўнае, Балканы, Надвор"е, Сьпёка, Харватыя

Previous post Next post
Up