ПРАВІЛЫ СЭКСУ

Feb 13, 2017 16:33

яна пакахала бога
бо з іншымі ёй нецікава -
бо збольшага ўсё убога
бо збольшага ўсё ад лукавага

а бог - ён чувак прыкольны
у сябе ён верыць раўніва
з ім і піздося поўная -
не надарма і без зрыву

з ім нават не трэба разам:
падумаў - і вас ужо двое
з ім вечна трохі “пад газам”
і йшчэ - пад прыцэлам зброі

таму яна пільна вартуючы
падходы да божых пагад
ад гневу нябёс атручаных
хаваецца ў божай пазусе

таму і калыша роўна
калысачку яго ўбогу
бо бог - як дзіця малое
і страшна самому богу

яшчэ ёй цікава з богам
бо дзеецца ўсё па правілах:

як так - то так
як не - то не
а рэшта ўсё - ад лукавага

як так - то так
як не - то не
а рэшта ўсё - ад лукавага

як так - то так
як не - то не
а рэшта ўсё - ад лукавага...

Юр Іздрык

(пераклад мой)

пераклад

Previous post Next post
Up